Азаранка і Мірны — у фінале, яшчэ адзін медаль!
У суботу беларусы выйгралі ў паўфінале спаборніцтваў змешаных пар на Алімпіядзе ў амерыканцаў Лізы Рэйманд і Майка Браяна — 3:6, 6:4, 10:7.
Фінальны матч пройдзе ў нядзелю. Сапернікамі Вікторыі Азаранкі і Максіма Мірнага будуць англічане Лаура Робсан і Эндзі Марэй. У любым выпадку, беларусы гарантавалі сярэбраны медаль, але ёсць надзея і на "золата".
Фота — protennis.by