Азаранка ідзе на Australian Open пад першым нумарам
Напярэдадні тэніснага турніру яго арганізатары абвясцілі спіс 32 мужчын і жанчын, якія трапілі ў яго асноўную сетку.
Па выніках лёсавання на вяршыні спісу жанчын апынулася беларуска Вікторыя Азаранка — першая ракетка свету. Першы нумар сярод мужчын дастаўся сербу Новаку Джокавічу, які ўжо тройчы быў пераможцам у Мельбурне, піша kp.by
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе (Australian Open) пачнецца 14 студзеня. Нагадаем, што летась Вікторыя Азаранка выйграла яго. Гэта была пакуль што адзіная перамога беларускай спартсменкі на турнірах серыі Вялікага шлему.