Азаранка прайграла Шарапавай на турніры ў Штутгарце

У васьмі папярэдніх сустрэчах Вікторыя Азаранка 5 разоў перамагала сваю саперніцу і пацярпела 3 паразы. У гэтым сезоне яны сустракаліся двойчы і абодва разы поспех заставаўся за беларускай тэнісісткай — у фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (6:3, 6:0) і ў вырашальным паядынку ў амерыканскім Індыян-Уэлсе (6:2, 6:3), перадае БЕЛТА.

На цяперашнім турніры ў Штутгарце Азаранка пачала барацьбу з другога раўнда, дзе абыграла немку Андрэа Петкавіч (12-я ракетка свету), затым перамагла яшчэ адну немку, Мону Бартэль (35), а ў паўфінале была мацнейшай за польку Агнешку Радваньску (4). У гэтым сезоне беларуска, якая з’яўляецца першай ракеткай свету, выйграла 4 турніры, а за ўсю кар’еру яна ўжо мае 12 пераможных турніраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі