Азаранка стала тварам новай рэкламнай кампаніі фірмы Citizen
Нагадаем, што першая ракетка свету ў жніўні падпісала кантракт з гадзіннікавай фірмай Citizen.
Як паведамляе The-slice.com, Вікторыя Азаранка прымае ўдзел у рэкламнай кампаніі лініі гадзіннікаў Citizen Eco-Drive, пад назвай Unstoppable.
Аб'ява пра супрацоўніцтва 23-гадовай тэнісісткі і маркі была прымеркаваная да 20-гадовага юбілею партнёрства Citizen з US Open.
Фота — the-slice.com