Азаранка выйшла ў паўфінал выніковага турніру WTA
26 кастрычніка ў Стамбуле яна перамагла кітаянку На Лі.
Матч быў складаным для Вікторыі, асабліва ў першым сэце. У інтэрв’ю пасля гульні беларуская тэнісістка сказала, што яе суперніца “гуляла вельмі шчыльна”. Вынік матчу — 7:6, 6:3.
Вікторыя Азаранка заняла другое месца ў “чырвонай групе” турніру (першае ў амерыканкі Серэны Уільямс). У “белай групе” найлепшыя вынікі ў расіянкі Марыі Шарапавай і полькі Агнешкі Радваньскай.
У паўфінале 27 кастрычніка Азаранка сустрэнецца з даўняй суперніцай Марыяй Шарапавай, другой ракеткай свету. Але ў любым выпадку беларуская тэнісістка да канца году захавае тытул найлепшай тэнісісткі планеты.