Бабруйскую ўнучку Пушкіна хочуць прылічыць да святых

Графіня Наталля Варанцова-Вельямінава (1859-1912) пабудавала ў вёсцы Цялуша пад Бабруйскам школу для сялянскіх дзяцей. Пры школе пастаянна знаходзіліся 5 настаўнікаў, тры святары і адзін епіскап. Таксама графіня заснавала Свята-Мікольскі храм у Цялушы і бібліятэку ў Бабруйску. Яе муж Павел Варанцоў-Вельямінаў быў міравым суддзём, афіцэрам 13-га гусарскага Нарвскага палка, які ўзначальваў яго зяць — Аляксандр Аляксандравіч Пушкін.

Рашэнне пра збор дакументаў было прынятае на паседжанні Аддзела па кананізацыі святых Бабруйскай епархіі 6 красавіка.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі