Багдан Барусэвіч: У Беларусі нацягваецца спіраль рэпрэсій
Такое меркаванне выказаў маршалак польскага Сената, каментуючы дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да журналіста Андрэя Пачобута.
На думку Багдана Барусэвіча, арышт, накладзены на маёмасць карэспандэнта Gazeta Wyborcza, сябра неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Пачобута, дэманструе тое, як у Беларусі "нацягваецца спіраль рэпрэсій".
У інтэрв'ю агенцтву РАР Барусевіч падкрэсліў, што дзеянні, якія робіць рэжым прэзыдэнта Лукашэнкі, знаёмыя Польшчы — яны ажыццяўляліся ў пачатку 1980-х гадоў, калі да ўлады прыйшоў генерал Ярузэльскі. "У Польшчы таксама арыштоўвалася так званая прылада злачынства, напрыклад, аўтамабіль, на якім перавозіліся ўлёткі. Сёння Беларусь з пункту гледжання дэмакратыі знаходзіцца больш-менш на ўзроўні "позняга Ярузэльскага", — заявіў Барусэвіч.
Старшыня верхняй палаты парламента лічыць, што чакаць нейкай адмысловай рэакцыі ўладаў Польшчы па факце абвінавачанні Пачобута ў "абразе прэзідэнта Беларусі" не варта, бо "Польшча і так рэагуе на факты адсутнасці дэмакратыі ў Беларусі".