Балгарскі паэт застанецца ў беларускай турме да панядзелка

Ён згубіў дакументы і таму міліцыянты даставілі яго ў пастарунак. Намесніца старшыні беларускага ПЭН-цэнтру Марыйка Мартысевіч паведаміла Еўрарадыё, што балгарскія дыпламаты пакуль не зрабілі ніякіх захадаў, каб Дзімітрый выйшаў на волю. На дадзены момант ён за кратамі.

Гэта можа быць звязана з тым, што два месяцы таму ў Балгарыі адбыўся дыпламатычны скандал. Тады амаль 30 амбасадараў былі адкліканы на радзіму з-за таго, што яны ў савецкія часы былі супрацоўнікамі КДБ. У гэтым абвінавацілі таксама амбасадара Балгарыі ў Беларусі. “У іншым выпадку чалавека даўно ўжо можна было выцягнуть чалавека з турмы”, — сказала Марыйка Мартысевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі