“Бан-Жвірба” рыхтуюць альбом з новай вакалісткай
Першы вялікі сольнік у абноўленым складзе гурт сыграе ў Гомелі напачатку лета.
Гомельскі фолк-гурт “Бан-Жвірба” змяніў вакалістку. Па словах гітарыста каманды Змітра Вінаградава, сыход Крысціны Прыходзькі звязаны з “творчымі і чалавечымі непаразуменнямі”. На змену Крысціны ў гурт прыйшла Наталля Дуброва.
“Гэта вядомы ў гомельскіх фальклорных колах чалавек, — распавядае Зміцер. — Наталля вельмі кампетэнтная ў гэтай справе. Яна прыўнесла ў калектыў многа новай крыві. Мы вельмі задаволеныя”.
На дадзены момант гурт знаходзіцца ў добрай форме, піша матэрыял для новага альбома і збіраецца адыграць вялікі сольнік у Гомелі напачатку лета.