Банкі блакуюць рахункі арганізатараў МММ у Беларусі

Нацбанк даручыў выявіць і прыпыніць усе аперацыі па рахунках фізічных асоб, датычных да дзейнасці фінансавай піраміды ў Беларусі. Пра гэта інфармуе TUT.BY са спасылкай на крыніцу ў банкаўскіх колах.

Нагадаем, што 16 сакавіка КДБ захапіў офісы МММ па ўсёй краіне. Па дзейнасці кампаніі пачатая крымінальная справа. Сярод асобаў, рахункі якіх цікавяць КДБ, ёсць і вельмі юныя грамадзяне, якім толькі споўнілася 18 гадоў.

Да адмысловых указанняў Нацбанк даручыў банкам прыпыніць любыя аперацыі з выяўленымі актывамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі