Барак і Мішэль Абама адзначылі 20-годдзе шлюба

Юбілей гэтай знакамітай пары прыпадае на 3 кастрычніка, аднак на той вечар запланаваныя перадвыбарчыя прэзідэнцкія дэбаты. Таму дзеючы кіраўнік Злучаных Штатаў паабяцаў жонцы адзначыць свята ў гэтыя выходныя.

У рэстаран Барака і Мішэль Абаму даставіў спецыяльны картэж. Якія стравы прэзідэнцкая пара абрала для святочнага стала, не паведамляецца.
 
Журналісты з прэзідэнцкага пула не былі дапушчаныя на вячэру і вымушаныя былі чакаць кіраўніка дзяржавы ў размешчанай непадалёк сеткавай кавярні “Хлеб штодзённы”, перадае РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі