Баранавіцкі падлетак ратаваўся ад дзікоў на сасне
Хлопцу, які паехаў у ягады ў лес, давялося перажыць сапраўдны шок.
Як паведамляе Слонімскае тэлебачанне, падлетак сустрэў статак дзікоў і залез на сасну, каб уратавацца ад іх. На шчасце, хлопец меў пры сабе мабільнік і змог дазваніцца да маці, а тая выклікала ратавальнікаў.
Хлопца знялі з дрэва, ён не пацярпеў. Дарэчы, якраз у гэты час старшыня сельскага выканкаму і прадстаўнікі лясгасу вырашалі, як абараніцца ад дзікоў.