Барбару Радзівіл можна будзе пакаштаваць на смак

Конкурс для “мастакоў, дызайнераў і проста таленавітых людзей” абвясціў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”. Інфармацыю пра яго можна знайсці на афіцыйным сайце музея.

Патрабаванні да працы акрэслены ў агульных рысах: “Прапануем удзельнікам конкурса папрацаваць з выявай Чорнай Панны Нясвіжа ― Барбары Радзівіл. Пярэдні бок этыкеткі павінен ўзнавіць запамінальны вобраз княгіні”.

Прыз пераможцы ― 3 мільёны рублёў. Дадатковы прыз глядацкіх сімпатый ― 1 мільён.

Варта адзначыць, што самі Радзівілы Чорнай Паннай называюць Ганну Катажыну Радзівіл, матулю князя Радзівіла-Рыбанькі. Маўляў, яна для вечнай маладосці прымала ванны з крыві забітых немаўлятаў, і таму яе душа вечна не можа знайсці спакою.

Фота: panal.blog.tut.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі