"Барселона" і "Баварыя" выйшлі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў
У аўторак прайшлі два матчы 1/4 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў, у якіх перамогу святкавалі гаспадары поля.
"Барселона" выйграла ў "Мілана" — 3:1 (першы матч — 0:0), а "Баварыя" — у "Марселя" — 2:0 (першы матч таксама скончыўся з лікам 2:0).
4 красавіка пройдуць яшчэ два матчы чвэрцьфінала: "Рэал" — АПАЭЛ, "Чэлсі" — "Бенфіка".