"Барселона" стала чэмпіёнам свету сярод клубаў
У нядзелю на футбольным стадыёне ў японскай Ёкагаме клуб у фінале атрымаў перамогу над бразільскім "Сантасам" з лікам 4:0.
Чэмпіён Іспаніі і Еўропы атрымаў тытул лепшага клуба ў свеце дзякуючы мячам Месі, Хаві і Фабрэгаса, паведамляе ВВС.
Папярэднім уладальнікам гэтага кубка быў міланскі "Інтэр", які абыграў кангалезскі клуб "Мазембе".
Такім чынам, у спаборніцтве, удзельнікамі якога становяцца лепшыя прадстаўнікі шасці кантынентальных канфедэрацый, вось ужо пяты год запар перамагае прадстаўнік Еўропы.