Барысаўскія хуліганы разграмілі за ноч 15 машын
Інцыдэнт адбыўся ў ноч з чацвярга на пятніцу ля дому 40 па вуліцы Трусава.
У большасці машын зламыснікі разбілі бакавое шкло, з салонаў скралі грошы, вогнетушыцелі, ключы, акуляры ад сонца і іншыя прадметы. Цікава, што ў адной з машын была ўсталяваная сігналізацыя і ўсю ноч замінала спаць суседзям уладальніка аўто. Аднак яго сям’я ў тую ноч спала і ніякай сігналізацыі не чула.
Хуліганаў шукае міліцыя, паведамляе abw.by