Барысаўскія прадпрымальнікі пагражаюць страйкам
Яны не згодныя з тым, што на мясцовым рынку ў 2 разы падымаюць арэндную плату.
Вось што сказаў Еўрарадыё адзін з прадпрымальнікаў:
"У мяне павільён 27,8 квадратных метраў каштуе прыблізна 1 мільён 300 тысяч рублёў. А хочуць, каб з траўня было 2 мільёны 700 тысяч".
300 прадпрымальнікаў рынка ў Барысаве ў сераду выйшлі на працу на 1,5 гадзіны пазней і пагражаюць абвесціць страйк на цэлы дзень. Адміністрацыя раённага спажывецкага таварыства хоча падняць арэнду на 102%. Прадпрымальнікі згодныя на рост у 60 адсоткаў, кажа старшыня грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.
Раніцай 17 красавіка абыўся сход, дзе прысутнічаў дырэктар рынка. Але кіраўніка раённага спажывецкага таварыства на ім не было — з'ехаў у камандзіроўку. Таму праз дырэктара рынка яго запрасілі на наступны сход праз тыдзень.
Фота — bymedia.net