Барысаўскі БАТЭ атрымаў чарговую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі

У нядзелю прайшлі матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Салігорскі "Шахцёр" разграміў на сваім полі гродзенскі "Нёман" — 5:0 (па два разы вызначыліся Сітко і Алумона). Бабруйская "Белшына" выйграла ў Брэсце ў "Дынама" — 4:1. "Віцебск" разграміў у Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" — 3:0. "Мінск" выйграў у мінскага "Дынама" з лікам 2:1. Унічыю 0:0 згулялі магілёўскі "Дняпро" і "Гомель".

У БАТЭ цяпер 31 ачко, у "Шахцёра" — 24, у "Нафтана" — 21. Брэсцкае "Дынама" пасля чарговага паражэння апусцілася на апошняе, 12-е месца.

Матчы 14-га тура пройдуць 19 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі