БАТЭ атрымаў перамогу, Віталь Радзівонаў забіў гол

Барысаўскі БАТЭ ў гасцях перамог "Брэст" — 2:0. Галы на рахунку Арцёма Канцавога (1-я хвіліна) і Віталя Радзівонава (88-я). Адзначым, што абодва разы галявую перадачу зрабіў былы гулец "Брэста" Дзмітрый Мазалеўскі.

"Гомель" перамог жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" — 2:0. Галы забілі Мікалай Кашэўскі (54-я) і Сяргей Казека (58-я), а дапамог ім Вячаслаў Глеб. Салігорскі "Шахцёр" у Хойніках выйграў у "Славіі-Мазыр" усё з тым жа лікам 2:0. Галы забілі Дзмітрый Камароўскі (28-я) і Дзмітрый Асіпенка (57-я).

Бабруйская "Белшына" і гродзенскі "Нёман" згулялі ўнічыю 0:0.

У сталіцы на засыпаным снегам полі "Мінск" — "Дынама" (Мінск) таксама згулялі ўнічыю 0:0.

На здымку: Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі