БАТЭ — "Фенербахчэ" — 0:0 (фота, відэа)
Матч 1/16 фінала Лігі Еўропы прайшоў у чацвер на гродзенскім стадыёне "Нёман".
У самым пачатку гульні (на 4-й хвіліне) быў выдалены з поля Раул Мейрэлеш, які груба згуляў супраць Аляксандра Глеба. Аднак барысаўчане не здолелі скарыстацца такім выдатным "падарункам". Спраўдзіліся трывожныя прадчуванні Віктара Ганчарэнкі: у БАТЭ найбольшыя праблемы з нападзеннем. Моманты былі, але рэалізаваць іх не здолелі ні Віталь Радзівонаў, ні Аляксандры — Глеб і Паўлаў.
БАТЭ пачаў гульню ў наступным складзе: Гарбуноў, Юрэвіч (к), Радзькоў, Філіпенка, Бардачоў, Рудзік, Аляхновіч, Валадзько, Бага, Глеб, Радзівонаў. На 46-й хвіліне Паўлаў выйшаў на поле замест Рудзіка, на 64-й Мазалеўскі замяніў Багу, на 79-й Курловіч — Глеба.
Нагадаем, матч у Турцыі пройдзе 21 лютага пры пустых трыбунах (УЕФА наклала на турэцкі клуб санкцыі).
Беларускі спецназ не прапускаў турэцкіх футбалістаў да фанатаў (фота)
Вынікі іншых матчаў 1/16 фіналу Лігі Еўропы:
Дынама Кіеў — Бардо — 1:1
Левантэ — Алімпіякас — 3:0
Напалі — Вікторыя Пльзень — 0:3
Спарта — Чэлсі — 0:1
Аякс — Сцяўа — 2:0
Баер — Бенфіка — 0:1
Анжы — Гановер-96 — 3:1
Зеніт — Ліверпуль — 2:0
Фота — Еўрарадыё