БАТЭ і "Гомель" згулялі ўнічыю — 0:0

Барысаўчане мелі перавагу, больш атакавалі, але забіць не здолелі. Госці мелі некалькі момантаў, якімі таксама не скарысталіся. У адным з выпадкаў выдатна згуляў брамнік БАТЭ Андрэй Гарбуноў (на здымку).

Адзначым, што ў складзе БАТЭ гуляў Аляксандр Глеб, якога замянілі на 68-й хвіліне, а таксама Міхаіл Сівакоў, які нядаўна вярнуўся ў каманду.

У БАТЭ цяпер 42 ачкі пасля 19 матчаў, у салігорскага "Шахцёра" 38 ачкоў таксама пасля 19-ці, у "Гомеля" — 32 пасля 16-ці.

Астатнія матчы тура пройдуць у суботу і нядзелю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі