БАТЭ — “Лінфілд” — 2:0
Барысаўчане прайшлі ў 3-ці кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў, дзе сустрэнуцца з літоўскім "Экранасам".
У мінулую сераду яны правялі гасцявую сустрэчу ў ірландскім Белфасце, якая скончылася для каманды Віктара Ганчарэнкі нічыёй — 1:1. Галоўны трэнер БАТЭ на прэс-канферэнцыі напярэдадні матчу ў Барысаве заявіў: “Калі мы захаваем сваю браму “на замку”, дык праб’емся ў наступны раўнд”.
І гэтая задача была выкананая: “Лінфілду” не далі забіць ніводнага мяча нават у апошняй чвэрці матчу, калі госці адчайна спрабавалі выправіць сітуацыю. БАТЭ шмат атакаваў і не пакідаў сапернікам шанцаў.
Зрэшты, першы тайм скончыўся сухой нічыёй 0:0. А вось у другім тайме барысаўчане забілі два мячы з інтэрвалам усяго ў тры хвіліны. Першы гол належыў Паўлу Няхайчыку (58-я хвіліна), другі мяч у браму “Лінфілда” накіраваў Аляксандр Паўлаў (61-я).
Як і абяцаў настаўнік клуба Віктар Ганчарэнка, гэта быў “атакуючы футбол, які заўсёды прыносіць асалоду заўзятарам”.
Што пішуць пра перамогу БАТЭ на сайце "Лінфілда" — чытайце тут.
У наступным кваліфікацыйным этапе Лігі чэмпіёнаў сапернікам БАТЭ будзе літоўскі "Экранас", які двойчы перамог "Валетту" (Мальта) — 3:2 і 1:0.
Фота: сайт ФК "Лінфілд".