БАТЭ мінімальна перамог брэсцкае “Дынама”
Матчы 5-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі 21 красавіка.
Барысаўскі БАТЭ задаволіўся мінімальнай перамогай над “Дынама” (Брэст) — 3:2. Пераможца ажно да 73-й хвіліны вёў лік 3:0, пакуль гродзенцы не забілі першы мяч, а на 87-й хвіліне гульні — яшчэ адзін.
“Мінск” таксама нязначна пераважыў у матчы з “Нёманам” — 1:0 (дарэчы, у папярэднім туры якраз “Нёман” выйграў у БАТЭ і такім чынам вырваўся на самы верх турнірнай табліцы). З такім самым лікам — 1:0 — “Белшына” перамагла “Дняпро”, а “Шахцёр” разышоўся ў нічыю з мінскім “Дынама” — 1:1.
Яшчэ дзве гульні гэтага тура пройдуць у панядзелак, 22 красавіка: “Нафтан” згуляе са “Славіяй”, а “Гомель” — з “Тарпеда-БелАЗ”.