БАТЭ можа датэрмінова стаць чэмпіёнам Беларусі

У суботу і нядзелю пройдуць 5 матчаў 30-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

3 лістапада найбольшую ўвагу прыцягвае матч у Наваполацку, дзе сустрэнуцца "Нафтан" і БАТЭ (пачатак у 14.30). Перамога барысаўчан і няўдача салігорскага "Шахцёра" ў бліжэйшым матчы (не толькі паражэнне, але і нічыя) прынясе дружыне Ганчарэнкі датэрміновае чэмпіёнства. У БАТЭ цяпер 61 ачко, у "Шахцёра" — 54. Гэтым камандам засталося згуляць па 4 матчы.

У пятніцу згулялі дубліруючыя склады каманд, "Нафтан" выйграў у БАТЭ з лікам 1:0.

У суботу таксама гуляюць "Мінск" і бабруйская "Белшына" (пачатак — у 14.30), мазырская "Славія" і гродзенскі "Нёман" (пачатак а 14-й гадзіне). У нядзелю 4 лістапада "Шахцёр" прымае на сваім полі мінскае "Дынама" (пачатак а 16-й гадзіне). Дынамаўцы змагаюцца за бронзавыя медалі чэмпіянату, у іх 49 ачкоў, у канкурэнта — "Гомеля" — 47 ачкоў і матч у запасе. "Гомель" згуляе з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ" (пачатак — а 17-й).

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі