БАТЭ нарэшце забіў, але зноў прайграў, на гэты раз "Русенборгу"

Раней БАТЭ саступіў маскоўскаму ЦСКА — 0:3, у панядзелак прайграў нарвежскаму "Русенборгу" — 2:3.

Як адзначае "Прессбол", радуе толькі тое, што барысаўчане перарвалі шасціматчавую безгалявую серыю. Галы на рахунку Дзмітрыя Багі і Завена Бадаяна. Пасля гола апошняга, на 53-й хвіліне, БАТЭ выйшаў наперад — 2:1, але прапусціў два галы на 70-й (з пенальці) і 75-й хвілінах.

Склад БАТЭ: Маліньш, Юрэвіч, Радзькоў (Палякоў, 81), Гайдучык, М. Валадзько, Ліхтаровіч (капітан) (Курловіч, 81), Бага (Паўлаў, 81), Сівакоў, Канцавы (Мазалеўскі, 81), Радзівонаў (Алексіевіч, 46; Аляхновіч, 73), Бадаян (Бардачоў, 81).

ЦСКА разграміў у Іспаніі БАТЭ (відэа)

Фота — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі