БАТЭ перамог мінскае “Дынама” — 2:0 і вярнуўся ў лідары чэмпіянату

Першы гол у браму гаспадароў барысаўчане забілі пад самую заслону першага тайма — Дзмітрый Бага адкрыў лік на 47-й хвіліне. Другі мяч таксама належыць гэтаму гульцу, ён рэалізаваў яго на 85-х хвіліне гульні.

Прайшлі таксама іншыя матчы гэтага тура чэмпіянату краіны. Лідар першынства “Шахцёр” саступіў аўтсайдару “Брэсту” 0:1.


Іншыя вынікі: “Тарпеда-БелАЗ”“Белшына” — 0:1, “Гомель”“Славія” — 3:0. У пятніцу “Нафтан” прайграў “Мінску” 1:3.


Пасля 6 тураў: “Шахцёр”, БАТЭ — 12 ачкоў, “Гомель”, мінскае “Дынама” — па 11, “Мінск” — 10, “Белшына” — 7, “Нёман” — 5, “Нафтан”, “Тарпеда”, “Брэст”, “Славія” — 4 ачкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі