БАТЭ прайграла мінскаму “Дынама” — 1:3

1 ліпеня прайшлі таксама іншыя гульні ў рамках гэтага тура першынства Беларусі ў вышэйшай лізе. “Мінск” у сябе дома выйграў у наваполацкага “Нафтана” 1:0. “Брэст” таксама ў сябе дома саступіў салігорскаму “Шахцёру” 1:2. “Белшына” зноў жа ў сябе дома разышлася з “Тарпеда-БелАЗ” з сухой нічыёй.

Матч паміж мазырскай “Славіяй” і “Гомелем” быў перанесены.

На сёння першы радок турнірнай табліцы па-ранейшаму займае БАТЭ. Пасля 15 гульняў клуб мае 36 ачкоў. За ім ідзе салігорскі “Шахцёр” — 16 гульняў і 33 ачка. На трэцім месцы “Гомель”, у якога пасля 14 гульняў 30 ачкоў.

Апошні радок табліцы чэмпіянату ў вышэйшай лізе займае “Брэст” — 12 гульняў і 15 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі