БАТЭ прайграў "Мілану" ў Лізе чэмпіёнаў — 0:2
У сераду каманда Віктара Ганчарэнкі правяла чарговы матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў.
БАТЭ прайграў у гасцях "Мілану" з лікам 0:2 (0:1). Галы на рахунку Ібрагімавіча (33-я хвіліна) і Баатэнга (70-я). Адзначым, што барысаўчане мелі ў матчы два выдатныя моманты, але ўдары Брэсана ў першым тайме і Бардачова ў другім адбіў галкіпер гаспадароў поля.
У іншым матчы нашай групы "Барселона" перамагла чэшскую "Вікторыю" — 2:0.
Наступны матч БАТЭ правядзе 1 лістапада на мінскім стадыёне "Дынама" з "Міланам".