БАТЭ прайграў "Лілю" з лікам 0:2 (фота, відэа)

На мінскім стадыёне "Дынама" ўвечары ў аўторак прайшоў матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і французскім "Лілем".

БАТЭ выйшаў на гульню ў наступным складзе: Гарбуноў, Радзькоў (капітан каманды), Бардачоў, Філіпенка, Палякоў, Аляхновіч, Валадзько, Брэсан, Глеб, Бага, Радзівонаў. На 46-й Канцавы замяніў Валадзько, на 78-й Сівакоў выйшаў замест Глеба, на 83-й Васілюк выйшаў замест Аляхновіча.

Госці забілі ў першым тайме два галы — вызначыліся Джыбрыль Сідзібэ на 14-й хвіліне (прыгожым ударам здалёк) і Джані Бруна на 33-й. Барысаўчане свае моманты не рэалізавалі.

На 75-й хвіліне "Ліль" застаўся ў меншасці — за дзве жоўтыя карткі выдалілі Сідзібэ.

"Не тая гульня, што трэба паказваць у Лізе чэмпіёнаў", — так пракаментаваў вынік у эфіры тэлеканала "Беларусь-2" галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Яго каманда працягне барацьбу ў Лізе Еўропы. Але ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў яшчэ застаецца гасцявы матч з "Баварыяй" (5 снежня).

"Валенсія" і "Баварыя" згулялі ўнічыю 1:1.

У нашай групе па 10 ачкоў маюць "Баварыя" і "Валенсія", у БАТЭ — 6 ачкоў, у "Ліля" — 3.

Віктар Ганчарэнка: дастукацца да каманды не змаглі

Футбол у тумане.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі