БАТЭ прайграў "Нёману", Аляксандра Глеба выдалілі з поля (відэа)

Лік адкрыў прыгожым ударам Віталь Радзівонаў (26-я хвіліна), але незадоўга да перапынку Павел Савіцкі забіў гол у адказ. У пачатку другога тайма Яўген Савасцьянаў выдатным ударам метраў з 27-мі выводзіць "Нёман" наперад — 2:1.

А на 77-й хвіліне не вытрымалі нервы ў паўабаронцы барысаўчан Аляксандра Глеба — ён ударыў па твары гродзенскага футбаліста і ўбачыў чырвоную картку.

"Нёман" атрымаў валявую перамогу і ўзначаліў турнірную табліцу — у каманды 10 ачкоў.

Вынікі іншых матчаў тура гл. тут.

Фота — bymedia.net, football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі