БАТЭ прайграў камандзе трэцяга турэцкага дывізіёна
Таварыскі матч прайшоў у Белеку, дзе барысаўчане знаходзяцца на зборы.
Лік — 3:1 на карысць зусім невядомай беларускім заўзятарам каманды "Сарыер". Гаспадары поля адкрылі лік на апошніх секундах першага тайма, а ў другім (на 65-й і 72-й хвілінах) забілі яшчэ два мячы. Толькі на 89-й хвіліне Бадаян выратаваў БАТЭ ад разгрому.
Адзначым, што ў першым тайме каманда Віктара Ганчарэнкі гуляла ў больш моцным складзе: Гарбуноў, Юрэвіч, Радзькоў, Філіпенка, Бардачоў, Бага, Сівакоў, Аляхновіч, Глеб, Радзівонаў, Мазалеўскі. У другім тайме на поле былі пераважна ўжо іншыя футбалісты. Браму абараняў Шчарбакоў. Бадаян, які вызначыўся ў канцы матча голам, выйшаў на замену на 69-й хвіліне, паведамляе афіцыйны сайт ФК БАТЭ.
На здымку: Трэніроўка футбалістаў БАТЭ ў Турцыі. Фота — fcbate.by