БАТЭ прайграў кубкавы матч "Тарпеда-БелАЗу"
Матч 1/8 фінала Кубка Беларусі прайшоў у суботу ў Барысаве.
Барысаўская каманда выступала ў наступным складзе: Шчарбакоў, Кунцэвіч, Юрэвіч, Сіміч, Ліхтаровіч, Аляхновіч, Рудзік, Сівакоў, Мазалеўскі, Канцавы, Васілюк. Зразумела, што зборнікаў, якія ўчора гулялі з іспанцамі, не было.
Ад 33-й хвіліны БАТЭ гуляў у меншасці — за фол "апошняй надзеі" быў выдалены абаронца Марка Сіміч. Аднак на 62-й хвіліне суддзя выраўняў склады — за грубую гульню выдалілі з поля паўабаронцу Вячаслава Яраслаўскага. Заменаў у складзе БАТЭ ў матчы не было.
Адзіны гол госці забілі на 56-й хвіліне, калі вызначыўся Аляксандр Яцкевіч.
Фота — sportpanorama.by