БАТЭ прыме "Хапаэль" у Мінску, квіткі каштуюць 20, 30 і 50 тысяч рублёў
Першы матч плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў пройдзе на сталічным стадыёне "Дынама" 22 жніўня. Пачатак у 21.45.
Сапернікам БАТЭ з'яўляецца ізраільскі "Хапаэль" з горада Кір'ят-Шмона, які сёлета ўпершыню гуляе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Матч у адказ пройдзе 28 жніўня ў Рамат-Гане, паведамляе газета "Прессбол".
Перамога барысаўчан выводзіць іх у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. А кожнаму з удзельнікаў групавога раўнда ад УЕФА гарантаваная сума ў памеры 8,6 млн еўра. Акрамя таго ўдзельнік групавога этапа атрымае мільён еўра за перамогу ў матчы, 500 тысяч еўра — за нічыю.