БАТЭ саступіў “Нафтану” — 0:1
3 лістапада прайшлі тры матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
БАТЭ прайграў у гасцявым матчы “Нафтану”, які далёка не лідар першынства краіны. “Славія” саступіла “Нёману”, таксама 0:1. “Мінск” разышоўся з “Белшынай” з лікам 2:2.
4 лістапада пройдуць астатнія два матчы гэтага тура чэмпіянату. “Шахцёр” на сваім полі ў Салігорску згуляе з “Дынама”, а “Гомель” прыме ў сябе дома “Тарпеда-БелАЗ” з Жодзіна.