БАТЭ прайграў "Брэсту" ў дадатковы час, Філіпенку выдалілі з поля
У пятніцу прайшлі матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
БАТЭ прайграў аўтсайдэру — "Брэсту" — 0:1. На 90-й хвіліне за другую жоўтую картку быў выдалены з поля Ягор Філіпенка. А ўжо ў даданыя хвіліны Аляксандр Забара, які толькі выйшаў на замену, забіў пераможны для гасцей гол!
У Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" выйграла ў аднаго з лідараў — "Гомеля" — 1:0. З такім жа лікам мінскае "Дынама" перамагло "Мінск", а гродзенскі "Нёман" — бабруйскую "Белшыну".
Яшчэ адзін матч адбудзецца ў суботу, 16 чэрвеня. У Салігорску мясцовы "Шахцёр" будзе прымаць "Славію-Мазыр" (пачатак а 17-й).