БАТЭ ўжо тры матчы запар не можа атрымаць перамогу
У пятніцу прайшлі тры матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
"Брэст", прайграючы на сваім полі наваполацкаму "Нафтану", у канцы матча вырваў перамогу — 2:1. Дзякуючы гэтаму поспеху брэсцкая каманда сышла з апошняга месца ў турнірнай табліцы, саступіўшы яго мазырскай "Славіі".
Гродзенскі "Нёман" здолеў выратаваць хатні матч з салігорскім "Шахцёрам" — у канцы паядынка гаспадары поля зраўнялі лік — 1:1. Барысаўскі БАТЭ і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" згулялі ўнічыю 0:0. Каманда Віктара Ганчарэнкі не можа перамагчы ў трэцім матчы запар.
"Мінск" і "Славія" гуляюць у суботу, 14 ліпеня (пачатак а 17-й на стадыёне "Дынама"). Матч бабруйскай "Белшыны" і "Гомеля" перанесены на 15 кастрычніка.
У БАТЭ 38 ачкоў пасля 17 матчаў, у "Шахцёра" — 35 ачкоў пасля 18 матчаў, у "Гомеля" — 31 ачко пасля 15 гульняў.
Пасля матчаў 19-га тура ў чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе пачнецца перапынак аж да 11 жніўня.