БАТЭ ўвайшоў у ТОП-50 вядучых клубаў свету
У новым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) барысаўскі клуб займае 42-ю пазіцыю.
У папярэднім рэйтынгу вядучых клубаў свету чэмпіёны Беларусі былі 54-мі.
Узначальвае рэйтынг міланскі "Інтэр", які апярэджвае "Барселону" ўсяго на тры балы. На трэці радок узняўся мадрыдскі "Рэал", які адсунуў на адну прыступку мюнхенскую "Баварыю".
Лепшы беларускі клуб пасля БАТЭ у рэйтынгу — магілёўскі "Днепр" — займае 227-е месца.