БАТЭ вярнуў сабе Суперкубак Беларусі (відэа)
Гэты трафей барысаўчане атрымалі, абыграўшы 17 сакавіка наваполацкі “Нафтан”.
Праўда, гэты матч даўся камандзе Віктара Ганчарэнкі няпроста і цалкам мог скончыцца бясслаўнай сухой нічыёй. Адзіны за гэту сустрэчу гол футбалісты БАТЭ забілі ўсяго за дзве хвіліны да фінальнага свістка суддзі. Такім чынам, вынік матчу БАТЭ — “Нафтан” — 1:0.
Летась Суперкубак Беларусі па футболе паехаў у “Гомель”, тады барысаўчане саступілі. Цяпер узнагарода вяртаецца да БАТЭ.