БАТЭ выйграў у "Гомеля", Ганчарэнка сыйшоў з прэс-канферэнцыі (фота+відэа)
Заўзятары актыўна абмяркоўваюць канфлікт, які адбыўся ў Гомелі.
У суботу прайшлі матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У цэнтральным матчы тура барысаўчане перамаглі ў гасцях "Гомель" — 1:0. Адзіны гол забіў на 40-й хвіліне Бага (на здымку).
Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка сыйшоў з пасляматчавай прэс-канферэнцыі — яму не спадабалася адно з пытанняў (як сцвярджае прэс-служба БАТЭ, гэта было пытанне не журналіста, а заўзятара).
Пасля гэтага туды прыйшоў галоўны трэнер "Гомеля" Алег Кубараў, які распавёў пра абразлівыя словы, якія, нібыта, пачуў ад аднаго з трэнераў БАТЭ. Па яго словах, цяпер ён думае, ці варта ехаць на матч у Барысаў.
13 траўня ФК БАТЭ выступіў з афіцыйнай заявай.
"Мінск" выйграў у бабруйскай "Белшыны" — 3:0 (два галы забіў Васілюк, адзін — Ковель). "Славія-Мазыр" перамагла "Брэст" — 2:1, з такім жа лікам наваполацкі "Нафтан" абыграў гродзенскі "Нёман". Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0.
У БАТЭ цяпер 24 ачкі, у "Гомеля" — 20, у "Шахцёра" — 16.
Матчы 11-га тура пройдуць 18 траўня.