БАТЭ выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў (фота, відэа)

28 жніўня ў ізраільскім Рамат-Гане прайшоў матч у адказ плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з "Хапаэлем". У першым матчы, які адбыўся 22 жніўня на мінскім стадыёне "Дынама" барысаўскі клуб выйграў у ізраільцян з лікам 2:0.

Цяпер нашы суайчыннікі будуць гуляць далей у Лізе чэмпіёнаў, а "Хапаэль" — у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

Дарэчы, гэта трэці выхад БАТЭ ў групавы этап галоўнага клубнага турніру Старога Свету. Барысаўчане гулялі ў Лізе Еўропы ў сезонах 2008-2009 і 2011-2012 гадоў.

Фота — fcbate.by


Shmona 1-0 BATE по simaotvgolo12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі