БАТЭ займее новы стадыён да канца года
Хатняя арэна футбольнага клуба будуецца па праекце адной са славенскіх кампаній.
Стадыён будзе знаходзіцца на ўездзе ў горад, яго трыбуны змесцяць 13400 гледачоў. Пра тое, што яго ўвядуць у эксплуатацыю ўжо сёлета, заявіў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Шчацько, інфармуе БЕЛТА.
Раней старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі выказваў засцярогу наконт таго, што "празберная штурмаўшчына" можа адбіцца на якасці і быў згодны, каб стадыён пабудавалі да лета 2013-га, калі БАТЭ ў чарговы раз стартуе ў еўрапейскіх кубках.
Адзначым, што восенню 2012-га становіцца на рэканструкцыю галоўная арэна краіны — мінскі стадыён "Дынама". Таму барысаўскі стадыён, які мусіць адпавядаць усім патрабаванням УЕФА, можа прыняць і матчы нацыянальнай зборнай Беларусі.
Фота — pressball.by