БАТЭ зацікавіўся бялградскім паўабаронцам
Паўабаронца бялградскага "Партызана" Званімір Вукіч можа працягнуць кар'еру ў барысаўскім БАТЭ.
Пра гэта паведамляе goals.by са спасылкай на Sportske.net. Акрамя таго, цікавасць да Вукіча выказваюць катарскі клуб і "Растоў". Але хутчэй за ўсё, адзначае выданне, серб апынецца ў БАТЭ. Перашкодзіць гэтаму могуць хіба толькі завышаныя фінансавыя патрабаванні "Партызана" і самога Вукіча.
Фота — novosti.rs