БАТЭ зноў прайграў Аляксандру Гутару
15 лютага прайшло паседжанне арбітражнага камітэта Беларускай федэрацыі футболу па справе Аляксандра Гутара.
Нагадаем, што брамнік мае заплаціць 180 тысяч долараў кампенсацыі клубу, з якога сыходзіць. Такое рашэнне прыняла Беларуская федэрацыя футболу. БАТЭ не згодны з сумай выплаты і спрабаваў абскардзіць рашэнне.
Як паведамляе "Прессбол", паседжанне арбітражнага камітэта па "справе Гутара" цягнулася тры гадзіны. Барысаўскі клуб, нібыта, падаў заяву на 15 старонках дробным шрыфтам. Аднак рашэнне ўсё ж было прынятае на карысць футбаліста.
І прадстаўнікі БАТЭ, і сам Гутар ад каментароў адмовіліся.
Фота — bff.by