БАТЭ зноў ушчэнт разбівае сапернікаў
У нядзелю 12 жніўня прайшлі матчы ў рамках 20-га тура чэмпіянату краіны па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
Вынікі матчаў наступныя:
“Нёман” — “Тарпеда-БелАЗ” — 5:1
БАТЭ — “Нафтан” — 4:0
“Шахцёр” — “Дынама” — 1:0
Матч паміж “Славіяй” і “Белшынай” адбыўся напярэдадні, 11 жніўня. “Славія” перамагла з лікам 1:0. Дзякуючы гэтай сціплай перамозе, а таксама буйному пройгрышу “Нафтана” мазырскі клуб зноў перастаў быць аутсайдарам і пасунуўся бліжэй да сярэдзіны турнірнай табліцы. Замыкае яе пакуль што “Брэст”. Ну а тройка лідараў чэмпіянату застаецца нязменнай — БАТЭ, “Шахцёр”, “Гомель”.
Сустрэча “Гомеля” і “Брэста” перанесеная на 1 лістапада.