Бацька пацярпелай ад тэракту ў метро Інэсы Крутой застаецца пад вартай

Мужчына прадстаўляў інтарэсы сваёй дачкі Інэсы ў судзе па справе аб тэракце ў мінскім метро. Як паведаміла БелаПАН сама пацярпелая, рашэнне суда наконт яе бацькі было вынесена на гэтым тыдні, але дакладную дату яна не ведае. Гэты вердыкт будзе аспрэчваць адвакат Аляксандра Крутога. 

Па звестках Інэсы, вынікі судова-псіхіятрычнай экспертызы яе бацькі будуць гатовыя на наступным тыдні.

Нагадаем, што ўвечары 20 верасня яго затрымалі ў Мінску па абвінавачанні ў хуліганстве. Пасля пракуратура накіравала Аляксандра Крутога ў Навінкі. На судзе аб тэракце ў метро мужчына паводзіўся вельмі актыўна, выступаў з шэрагам хадайніцтваў. У тым ліку ён прасіў перанесці працэс над Канавалавым і Кавалёвым да адмены ў Беларусі смяротнага пакарання.  

Сям’я Крутых хоча атрымаць палітычны прытулак у Нямеччыне. Заяву ў нямецкую амбасаду Аляксандр Круты аднёс у верасні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі