БЧ даставіць у Караганду праз Астану

У ліку галоўных новаўвядзенняў летняга графіка, які будзе ўведзены ў дзеянне 29 траўня — з'яўленне штотыднёвага цягніка Мінск — Архангельск. Маршрут Брэст — Баранавічы — Чэлябінск падоўжыцца да Караганды, састаў будзе курсіраваць праз Астану.

Уводзіцца новы цягнік па маршруце Гродна — Кіеў — Сімферопаль. Плануецца, што летам ён будзе хадзіць да Сімферопаля, а ў зімовы сезон — да сталіцы Украіны. Адновяцца зносіны па маршруце Мінск — Рыга. З'явяцца бесперасадачныя вагоны Брэст — Баку і Чыта — Мінск.

Акрамя таго, з'явяцца дзве пары пасажырскіх цягнікоў, якія курсуюць па маршруце Ліда — Вільнюс, паведамляе Мінск-Навіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі