Беларусь — Канада — 1:4 (фота + відэа самых яскравых момантаў)

Зборная Беларусі прайграла канадцам у стартавым матчы чэмпіянату свету па хакеі – 1:4. Адзіную шайбу ў нашых закінуў Андрэй Сцяпанаў з перадачы свайго аднаклубніка з “ЮнацтваАляксандра Кітарава.

Канадцы першымі адкрылі лік яшчэ ў самы пачатку матчу. У сярэдзіне першай трэці беларусы засталіся ўтрох супраць пецярых канадцаў. Нашым удалося не толькі выстаяць у складанай сітуацыі, але і выраўняць гульню пасля выхаду выдаленых Касцючонка і Дразда. Як вынік, у канцоўцы перыяду Сцяпанаў зраўняў лік.

У другой трэці канадцы зноў выйшлі наперад, а беларусы нягледзячы на добрыя магчымасці дагнаць іх не здолелі. У трэцім перыядзе гульня нашых у абароне зусім рассыпалася, а канадцы вельмі хутка закінулі яшчэ дзве шайбы.

Фота: APReutersGetty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі