Беларусь актывізавала экспарт сельгаспрадукцыі
Гэтак, Расія ўжо заключыла дамову на пастаўкі з Беларусі малака, цукру і бульбы на агульную суму амаль у 3 мільярды долараў.
Пра гэта было заяўлена сёння ў Мінску на паседжанні Міжурадавага савету па пытаннях аграпрамысловага комплексу СНД.
Эксперты адзначаюць, што прычынай росту экспарту стаў сусветны харчовы крызіс. Краіны СНД сур'ёзна павялічылі закупкі ў Беларусі, перадае СТВ.