Беларус Алег Навіцкі затрымаецца ў космасе на суткі
Вяртанне на Зямлю касманаўтаў не адбылося ў запланаваныя тэрміны з-за кепскага надвор'я ў раёне пасадкі.
Як паведамляе РІА "Новости", пра гэта заявіў начальнік Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына Сяргей Крыкалёў.
Ураджэнец Беларусі, афіцэр расійскай арміі 41-гадовы Алег Навіцкі ў кастрычніку 2012-га ачоліў экіпаж, які працаваў на Міжнароднай касмічнай станцыі. У яго склад патрапілі расіянін Яўген Тарэлкін і амерыканец Кевін Форд.
Касманаўт Алег Навіцкі ў Чэрвені пілаваў дровы і фарбаваў плот
Астранаўт выклаў у Twitter фота Мінска, зробленае з космасу
Фота — Reuters