Беларусь атрымае першы транш крэдыту ЕўраАзЭС улетку

Пра гэта сёння паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

"Плануецца, што ў канцы траўня - пачатку чэрвеня будуць прыняты адпаведныя рашэнні, на падставе якіх будуць прадстаўлены знешнія запазычанні", - сказаў  Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён таксама паведаміў, што ўчора ўвечары адбылося яшчэ адно абмеркаванне гэтых пытанняў з Пуціным.

"Першы транш крэдыту ацэньваецца ў $800 млн., дзесьці напачатку восені будзе другі транш, крыху большы за $400 млн.", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі